У час сустрэчы з дэлегацыяй францускіх парлямэнтароў 16 красавіка ў Менску старшыня беларускага Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч выказаў ад імя беларусаў спачуваньні французам у сувязі з пажарам у саборы Notre-Dame у Парыжы, піша БелаПАН.
«Мы ў Беларусі шкадуем аб бядзе, якая здарылася – пажары ў саборы Парыскай Божай Маці, — казаў Мясьніковіч. — Гэта сапраўды адна з галоўных славутасьцяў Францыі, сымбаль Парыжу. Беларусы, як і іншыя, мяркую, неабыякавыя людзі ў іншых краінах сьвету, успрынялі гэтую бяду як сваю. Выказваем нашыя шчырыя спачуваньні».
Таксама спачуваньні выказвала амбасада Беларусі ў Францыі.
Пажар у саборы пачаўся ўвечары 15 красавіка, калі парлямэнцкая дэлегацыя з Францыі праводзіла сустрэчу зь беларускімі грамадзкімі актывістамі і апазыцыйнымі палітыкамі.