У прыватным доме ў Чэрыкаве на Магілёўшчыне 10 красавіка ратавальнікі, якія тушылі пажар, знайшлі мёртвую 47-гадовую гаспадыню. На трупе былі шматлікія нажавыя раненьні.
Міліцыянты затрымалі падазраваных у забойстве — двух раней судзімых братоў, 19 і 21 года. З хаты жанчыны зьнік кампутар, які знайшлі ў падазраваных.
Сьледчыя пачалі крымінальную справу паводле артыкулу аб забойстве.