Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ атрымаў новую адукацыйную ліцэнзію


Міністар асьветы, навукі і спорту Літвы Альгірдас Манкявічус прадставіў Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту новую ліцэнзію на ажыцьцяўленьне адукацыйнай дзейнасьці.

Паводле рэктара ЭГУ Сяргея Ігнатава, атрыманьне новай адукацыйнай ліцэнзіі завяршае пераходны пэрыяд разьвіцьця ўнівэрсытэта.

«Далей наш унівэрсытэт пачынае актыўную інтэрнацыяналізацыю навучальнага працэсу і акадэмічнага асяродзьдзя. Падчас прыёмнай кампаніі ЭГУ прапануем абітурыентам цалкам перагледжаны зьмест навучальных праграм, а таксама зусім новыя праграмы, як, напрыклад, доўгачаканую магістэрскую праграму ў галіне дызайну».

Заяўка на працяг ліцэнзіі ЭГУ была пададзеная ў жніўні 2018 года. Яе аснова — Стратэгія ЭГУ на 2019-2024 гады, дзе адным з ключавых накірункаў зьяўляецца інтэрнацыяналізацыя ўнівэрсытэта.

Апроч выдачы новай ліцэнзіі Цэнтар ацэнкі якасьці адукацыі Літвы зарэгістраваў адноўленыя навучальныя праграмы ў галіне гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.

У 2019 годзе ЭГУ ладзіць набор на 8 навучальных праграм, сярод якіх

  • бакаляўрскія праграмы «Візуальны дызайн»,
  • «Эўрапейская спадчына»,
  • «Мэдыя і камунікацыя»,
  • «Сусьветная палітыка і эканоміка»,
  • праграма бесьперапыннага навучаньня «Міжнароднае права і права Эўрапейскага зьвязу»,
  • магістэрскія праграмы «Візуальная плястыка»,
  • «Публічная палітыка»,
  • «Разьвіцьцё культурнай спадчыны»,
  • доктарская праграма па накірунку «Філязофія».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG