Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» заклікала не праводзіць выбары датэрмінова: гэта «ўхіленьне ад адказнасьці»


Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, архіўнае фота
Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, архіўнае фота

Беларуская грамадзкая ўстанова «Гавары праўду» выдала заклік да беларускіх уладаў «не маніпуляваць датай выбараў» і не праводзіць парлямэнцкія або прэзыдэнцкія выбары датэрмінова.

Паводле «Гавары праўду»:

  • няма прычынаў для пераносу выбараў на ранейшыя тэрміны;
  • парлямэнт і прэзыдэнт мусяць адпрацаваць увесь адведзены законам час, каб выканаць перадвыбарныя абяцаньні;
  • гэта яшчэ і спроба пазьбегнуць унясеньня зьменаў у выбарчае заканадаўства, якіх патрабуе супольная з АБСЭ працоўная група.

«Гавары праўду» заклікала дэмакратычную супольнасьць падтрымаць нязгоду са «спробамі ўладаў маніпуляваць выбарамі».

Таксама кампанія паўтарыла, што плянуе ўдзельнічаць у будучых выбарчых кампаніях — выстаўляць кандыдатаў і на парлямэнцкіх, і на прэзыдэнцкіх выбарах (ці пойдзе кандыдатам у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў, ці зноў Тацяна Караткевіч, ці нехта іншы, па-ранейшаму невядома).

Калі менавіта пройдуць выбары, яшчэ не паведамлялася. Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў пра «два гады выбарчых кампаніяў» (якія «мусяць прайсьці, як сьвята»). Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына прапаноўвала правесьці першыя (або парлямэнцкія, або прэзыдэнцкія) выбары 1 сьнежня 2019 году. Лукашэнка мае выступіць з пасланьнем да дэпутатаў і народу 19 красавіка — у гэты дзень можа быць абвешчаная дата выбараў.

Да прэзыдэнцкіх выбараў ужо рыхтуецца правацэнтрысцкая кааліцыя (АГП, БХД, «За свабоду»), якая вызначае кандыдата праз праймэрыз. Кандыдатамі ў прэзыдэнты зьбіраюцца стаць Алег Гайдукевіч (ЛДПБ), Алена Анісім (ТБМ), Мікола Статкевіч (БНК), Сяргей Скрабец, Аляксей Янукевіч (БНФ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG