Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Вялікай Брытаніі зноў адхіліў пагадненьне аб выхадзе з Эўразьвязу


Брытанскі парлямэнт трэці раз адхіліў плян прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй аб выхадзе з Эўрапейскага Зьвязу. Супраць дамовы прагаласавала 344 дэпутаты, за — 286.

Пасьля правалу галасаваньня Тэрэза Мэй заявіла, што рашэньне дэпутатаў прывядзе да «сур’ёзных наступстваў».

Кіраўнік Рады Эўропы Дональд Туск анансаваў пазачарговае пасяджэньне Рады ў Брюсэлі 10 красавіка для абмеркаваньня Брэксыту.

На наступным тыдні брытанскі парлямэнт будзе галасаваць за альтэрнатыўныя варыянты выхаду з Эўразьвязу. Аднак у дэпутатаў няма магчымасьці навязаць свой плян ураду, яны могуць толькі рэкамэндаваць яго, піша BBC.

  • Вялікая Брытанія мела пакінуць Эўразьвяз 29 сакавіка сёлета. Пазьней Брусэль пагадзіўся перанесьці тэрмін на 12 красавіка пры ўмове прыняцьця пагадненьня да канца сакавіка. Калі дзяржава ня выйдзе з аб’яднаньня да 22 траўня, ёй трэба будзе ўдзельнічаць у выбарах у Эўрапарлямэнт, якія пройдуць 23-26 траўня.
  • Пасьля правалу пагадненьня Брытанія мае час да 12 красавіка, каб прапанаваць ЭЗ нейкі новы падыход да Брэксыту. Калі гэтага не адбудзецца, краіна можа выйсьці з Эўразьвязу безь якіх-небудзь пагадненьняў, дапусьцілі сёньня ў Эўрапейскай камісіі.
  • Супраць «угоды» з ЭЗ папярэднія два разы галасавалі ня толькі праціўнікі Брэксыту, але і частка яго прыхільнікаў, якія лічылі ўзгодненыя Мэй з Брусэлем ўмовы нявыгаднымі для Брытаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG