Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрыемствы Беларусі павінны пэнсійнаму фонду 24,7 мільёна рублёў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адзін з самых праблемных празь недаплаты ў пэнсійны фонд (ФСАН) — Глыбоцкі раён. Кіраўніца ФСАН Натальля Паўлючэнка хоча 29 сакавіка сустрэцца з жыхарамі гэтага раёну, паведамляе Tut.by.

Прадпрыемствы Глыбоцкага раёну павінны ў пэнсійны фонд 4,1 мільёна рублёў. З гэтага гледзішча раён самы праблемны. 2,3 мільёна рублёў даўгоў за двума прадпрыемствамі Глыбоцкага раёну: УП «Мярэцкія» і «Глыбоцкі камбікормавы завод».

Агулам сярод даўжнікоў 16 прадпрыемстваў Глыбоцкага раёну. На долю раёну прыпадае шостая частка ўсіх даўгоў перад ФСАН у краіне. Агулам прадпрыемствы Беларусі вінаватыя ў фонд 24,7 мільёна рублёў (на пачатак 2019 году).

Такія даўгі найбольш небясьпечныя для супрацоўнікаў прадпрыемстваў-даўжнікоў, бо гэта можа ўдарыць па іхных пэнсіях. Калі яны працавалі на прадпрыемстве, якое не пагасіла запазычанасьць перад ФСАН на момант афармленьня пэнсіі, то яе проста ня змогуць аформіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG