Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік міністра Шуневіча: Канцэпцыя інфабясьпекі «палепшыць імідж праваахоўных органаў»


Намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Барсукоў, архіўнае фота
Намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Барсукоў, архіўнае фота

Газэта Адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня» апытала чыноўнікаў пра ўжываньне нядаўна прынятай Канцэпцыі інфармацыйнай бясьпекі. Свабода каротка перадае некаторыя цікавыя выказваньні.

Паводле чыноўнікаў, Канцэпцыя будзе выкарыстоўвацца, каб:

  • «людзі атрымлівалі больш дакладнай і пазытыўнай інфармацыі» (намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Ўладзімер Арчакоў);
  • «на вуліцах і надалей не разгульвалі экстрэмісты і нэанацысты, не гучала нацысцкіх вітаньняў» (ён жа);
  • «у кампутар ня ўлазілі чарвякі-вымагальнікі» (ён жа);
  • «даваць адэкватны адказ на спробы расхістаць дзяржаву» да таго, як «вірус хаосу запушчаны ў сеціва» (прарэктар Акадэміі кіраваньня, прафэсар Аляксандар Іваноўскі);
  • «палепшыць імідж праваахоўных органаў» (намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Барсукоў);
  • «больш выразна і эфэктыўна рэагаваць» на дзеяньні «асобных прадстаўнікоў інтэрнэт-супольнасьці», якія «спрабуюць маніпуляваць грамадзкай сьвядомасьцю, фармаваць зьняважлівае стаўленьне да міліцыі праз кампрамэтуючыя выпады ў адрас супрацоўнікаў органаў унутраных справаў» (ён жа).

Наконт апошніх Барсукоў дадаў: такія выказваньні «агулам не ўплываюць на грамадзкую думку, але дэструктыўны раздражняльны фон ствараюць».

Якія менавіта «выпады» маюцца на ўвазе, ён не ўдакладніў, але на мінулым тыдні міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч абяцаў выявіць крыніцы працёкаў «пэўнай інфармацыі зь міліцэйскіх зводак» аб «надзвычайных здарэньнях з асабовым складам».

Інфармацыя зь міліцэйскіх зводак неаднойчы публікавалася на тэлеграм-канале NEXTA. Потым яе пацьвярджалі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

У рэйтынгу адкрытасьці асноўных дзяржаўных ведамстваў і арганізацыяў, які склала Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міністэрства ўнутраных справаў займае перадапошняе месца: журналісты прызналі МУС адным з самых закрытых для СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG