Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаная ў сьмерці падлетка-весьляра страціла прытомнасьць на судзе


Ілюстрацыйнае фота. Месца, дзе трэніруюцца юныя весьляры ў Магілёве
Ілюстрацыйнае фота. Месца, дзе трэніруюцца юныя весьляры ў Магілёве

Абвінавачаная ў справе аб сьмерці 14-гадовага магілёўца падчас трэнаваньня на Дняпры зьнепрытомнела ў калідоры суду.

У жанчыны падскочыў ціск. Мэдыкі хуткай дапамогі рэкамэндавалі адкласьці паседжаньне, што судзьдзя і зрабіла.

25-гадовую трэнэрку Магілёўскага абласнога цэнтру алімпійскага рэзэрву вясьлярных відаў спорту Ірыну К. вінавацяць у службовай нядбайнасьці, якая прывяла да сьмерці чалавека празь неасьцярожнасьць.

Сьледзтва лічыць, што абвінавачаная самаўхілілася ад выкананьня ўскладзеных на яе абавязкаў і не гарантавала бясьпекі жыцьцю і здароўю навучэнца. Яна дапусьціла непаўналетняга да трэнавальнага працэсу на адкрытай вадзе без папярэдняга заліку ў плаваньні. Да таго ж на ім не было ратавальнай камізэлькі.

Сваю віну трэнэрка прызнала цалкам і папрасіла прабачэньня ў сям’і памерлага. Загінуламу весьляру Вячаславу С. было 14 гадоў.

Здарэньне адбылося непадалёк ад трэнінгавай базы весьляроў 26 чэрвеня 2018 году. Вячаслаў спазьніўся на трэнінг і меўся даганяць асноўную групу весьляроў, якую суправаджала трэнэрка. Хлопец працяглы час заставаўся безь яе ўвагі, а калі перакуліўся, то яму не аказалі своечасовай дапамогі.

Калі адбылася трагедыя, трэнэрку забрала «хуткая дапамога» ў стане стрэсу. Яна хацела кідацца ў ваду, каб выратаваць свайго гадаванца. Двое сутак падчас сьледзтва яе трымалі пад вартай. Цяпер у жанчыны падпіска аб нявыездзе.

Кастрычніцкі суд Магілёва пачаў разгляд справы 11 сакавіка. Старшынюе на працэсе Натальля Крашкіна. 18 сакавіка суд меўся дапытаць кіраўніка Цэнтру алімпійскага чэмпіёна 1992 году Аляксандра Масяйкова, але высьветлілася, што ён паказаньні даў у іншы дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG