Драматург Андрэй Курэйчык напісаў у сваім фэйсбуку, што ўпершыню падтрымаў праект «Беларусьфільма» — зьняўся разам з сынам Глебам у стужцы Ўладзімера Янкоўскага «Янка Купала».
Чаму Курэйчык падтрымаў фільм?
- «Беларусьфільм» упершыню за шмат гадоў карысна выдаткоўвае грошы падаткаплатнікаў, а менавіта на прасоўваньне і разьвіцьцё нацыянальнай культуры.
- Сцэнар фільму цалкам перапісалі, што зрабіла фільм нацыянальна арыентаваным ці «нацыяналістычным». Летась Курэйчык крытыкаваў абодва сцэнары фільму.
- У фільме даводзіцца думка: беларусы — ніякія не расейцы, гэта нацыя вартая сваёй нацыянальна-арыентаванай дзяржавы, а нашая мова — гэта крута.
- Гэта першы праект кампаніі, не арыентаваны на расейскі рынак.
- У фільме няма настальгіі па СССР.