Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Этыёпскія і кітайскія авіялініі прыпынілі палёты Boeing 737 MAX 8 пасьля авіякатастрофы


Першы «Боінг» 737 MAX, сьнежань 2015
Першы «Боінг» 737 MAX, сьнежань 2015

Авіяцыйныя ўлады Этыёпіі і Кітаю абвясьцілі аб рашэньні прыпыніць палёты самалётаў Boeing 737 MAX 8, адзін зь якіх разьбіўся напярэдадні, забраўшы жыцьці 157 чалавек.

Вытворца самалётаў у ЗША заявіў, што адпраўляе ў Этыёпію каманду для аказаньня тэхнічнай дапамогі. 11 сакавіка абвешчана нацыянальным днём жалобы ў Этыёпіі.

Пасажырскі самалёт авіякампаніі Ethiopian Airlines 10 сакавіка пацярпеў крушэньне падчас рэйсу з Адыс-Абэбы ў Найробі. На борце самалёта Boeing 737 MAX 8 знаходзіліся 149 пасажыраў і 8 чалавек экіпажу, ня выжыў ніхто.

Прадстаўнік авіякампаніі заявіў, што аварыя адбылася каля этыёпскага гораду Бішофту, неўзабаве пасьля вылету са сталіцы. Паводле паведамленьняў, пілёт паведаміў пра праблемы з бортам і папрасіў вярнуцца ў сталіцу Этыёпіі.

На борце самалёта знаходзіліся пасажыры з больш чым 30 краінаў, у тым ліку 32 кенійцы, 18 канадцаў, 7 брытанцаў, 5 немцаў, 3 расіянай і адзін сэрб. У ААН паведамілі, што 19 яе супрацоўнікаў былі сярод ахвяраў.

Самалёт 737 MAX 8 быў у камэрцыйным выкарыстаньні з 2017 году.

Гэта ўжо другая авіякатастрофа гэтай мадэлі самалёта за менш чым шэсьць месяцаў. У кастрычніку ў акіян каля ўзьбярэжжа Інданэзіі зваліўся самалёт інданэзійскай авіякампаніі Lion Air, у выніку чаго загінулі 189 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG