Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паказы «Зялёнай кнігі» па-беларуску перанесьлі «праз тэхнічныя прычыны»


Здымачная група "Зялёнай кнігі" атрымлівае Оскар
Здымачная група "Зялёнай кнігі" атрымлівае Оскар

Пра перанос паказаў паведамляецца ў афіцыйным твітэр-акаўнце кінатэатраў. Тым, хто ўжо набыў квіткі, прапануюць памяняць на расейскамоўную вэрсію фільму.

Дакладныя прычыны пераносу невядомыя. «Праз тэхнічныя прычыны» — паведамляюць у Silver Screen. «Не пасьпелі пераагучыць па-беларуску» — пішуць у тэлеграм-каналах.

Раней мы паведамлялі, што фільм «Зялёная кніга», які атрымаў у гэтым годзе прэмію «Оскар» як «найлепшы фільм», а таксама за найлепшы арыгінальны сцэнар і найлепшую мужчынскую ролю другога пляну, агучыла па-беларуску дзяржаўная студыя «Беларусьфільм».

Фільм агучылі беларускія акторы Ігар Сідорчык, Алег Вінярскі і Людміла Асмалоўская. Ідэя перакладу належыць не самому «Беларусьфільму», а праваўладальнікам. Сам факт кінапаказаў па-беларуску ўжо не такі незвычайны, але да таго пераклады рабіла незалежная студыя «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, а не дзяржаўная кінастудыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG