Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратарка Лукашэнкі: «За дыктатурай мы бачым парадак, дысцыпліну і спакойнае жыцьцё» ВІДЭА


Натальля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі
Натальля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі

Натальля Эйсмант у эфіры АНТ распавяла пра асаблівасьці сваёй працы і паразважала пра дыктатуру ў Беларусі. Праграма выйшла ў перадачы «Маркаў. Нічога асабістага»

«Часам мне здаецца, што сёньня, у 2019 годзе, слова дыктатура ўжо часам набывае нейкае пазытыўнае адценьне», — кажа Эйсмант. — Мы бачым, што адбываецца вакол, — хаос, часам беспарадак. Часам мне здаецца, што калі ня сёньня дык заўтра, ці пасьлязаўтра дакладна ў сьвеце можа паўстаць запыт на дыктатуру. Таму што за дыктатурай у нашым сёньняшнім разуменьні у першую чаргу мы бачым, на мой погляд, парадак, дысцыпліну і абсалютна нармальнае і спакойнае жыцьцё».

Амаль усю размову Эйсмант расхвальвала Лукашэнку, пры гэтым не ўжываючы яго прозьвішча:

«У нас вельмі актыўны прэзыдэнт. Вы бачыце — ён заўжды па важных пытаньнях зь любой сфэры жыцьця абсалютна дакладна расстаўляе ацэнты. У мяне няма неабходнасьці часьцей за ўсё нешта дадаткова тлумачыць ці нешта празьмерна камэнтаваць. Калі ёсьць, я гэта раблю. Але прэзыдэнт спраўляецца з гэтым выдатна сам. Гэта ня значыць, што ў мяне, як у прэс-сакратара, няма працы», — кажа Натальля Эйсмант

Яна заяіла, што ў камандзе Лукашэнкі няма месца іншадумству:

«Давайце казаць шчыра: усе, хто працуюць у Адміністрацыі прэзыдэнта, павінны думаць у адной танальнасьці з прэзыдэнтам. Іншага ня дадзена».

Сярод іншага Маркаў запытаўся ў Эйсмант, паводле якога прынцыпу адбіраліся журналісты, экспэрты на «Вялікую размову з прэзыдэнтам», а таксама якім чынам там задаваліся пытанні:

«Калі б я адбірала пытаньні і тэмы, мне прэзыдэнт проста галаву адкруціў бы», – адказала Эйсмант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG