Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ заявіла, што прадухiліла кібэратаку супраць Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны


Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла, што прадухiліла кібэратаку супраць Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ведамства.

Паводле дадзеных СБУ, атака была нацэлена на абмежаваньне доступу карыстальнікаў да інфармацыі аб правядзеньні выбараў прэзыдэнта Ўкраіны.

Адзначаецца, што хакеры адпраўлялі вялікую колькасьць запытаў у інфармацыйную сыстэму інтэрнэт-старонкі, каб ускладніць яе працу. Праз гэта ў карыстальнікаў узьніклі цяжкасьці з выкарыстаньнем рэсурсу.

Цяпер супрацоўнікі СБУ правераць вэрсію, што да кібэратакі маюць дачыненьне расейскія спэцслужбы, гаворыцца ў заяве ведамства.

Раней СБУ заявіла пра раскрыцьцё схемы, пры дапамозе якой Расея нібыта спрабавала паўплываць на вынікі выбараў. Паводле вэрсіі ведамства, была створаная «піраміда», якая павінна была спрыяць перамозе аднаго з кандыдатаў. У рамках сыстэмы нібыта быў арганізаваны подкуп выбарнікаў.

СБУ адмовілася называць падазраванага ў арганізацыі «піраміды», каб «не палітызаваць сытуацыю». Аднак, як паведамляе газэта «Украінская праўда», з дакумэнтаў на сайце СБУ вынікае, што схему па ўмяшаньні ў выбары арганізаваў народны дэпутат ад партыі «Бацькаўшчына» Руслан Богдан. Ад гэтай партыі ў прэзыдэнты вылучаецца Юлія Цімашэнка.

Выбары прэзыдэнта Ўкраіны прызначаныя на 31 сакавіка. Зарэгістраваныя больш за 40 кандыдатаў. Паводле сацапытаньняў, у ліку лідэраў прэзыдэнцкай гонкі дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка, лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка, а найбольшую падтрымку мае шоўмэн Уладзімір Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG