Больш за мільён раней надрукаваных кніг захоўваецца на складах дзяржаўных выдавецтваў Таджыкістана. Новыя творы выпускаюцца накладамі ў 100–200 асобнікаў.
9-мільённае насельніцтва краіны не чытае мастацкую літаратуру ні на роднай мове, ні на нейкай іншай. Як расказвае тэлеканал «Настоящее время», справа ў падзеньні ўзроўню пісьменнасьці, беднасьці, неразьвітай сетцы кнігарняў і неактуальнасьці школьнай праграмы.