Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пагражае вета ў выпадку нязгоды Кангрэсу з рэжымам надзвычайнага становішча


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп скарыстаецца правам вета, калі Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласуе супраць увядзеньня ў краіне рэжыму надзвычайнага становішча для фінансаваньня будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Пра гэта заявілі ў Белым доме, паведамляе Associated Press.

У выпадку ўвядзеньня надзвычайнага становішча, значная частка сьцяны будзе дабудаваная ўжо да верасьня 2020 году — да новых выбараў прэзыдэнта.

На мінулым тыдні Кангрэс ухваліў законапраект, які прадугледжвае амаль паўтара мільярда даляраў на ўзьвядзеньне 90-кіляметровай загароды на паўднёвай мяжы. Трамп патрабаваў на будаўніцтва больш за 300 кілямэтраў сьцяны амаль шэсьць мільярдаў долараў.

Па дадзеных Fox News, з дапамогай рэжыму надзвычайнага становішча прэзыдэнт зможа атрымаць больш за тры мільярды даляраў. Журналісты сьцьвярджаюць, што супраць ініцыятывы Трампа гатовыя прагаласаваць ня толькі дэмакраты, але і рэспубліканцы.

У канцы сьнежня рознагалосьсі паміж Трампам і дэмакратычнай большасьцю Кангрэсу адносна бюджэту прывялі да прыпыненьня працы ўраду. «Шатдаўн» працягваўся 35 дзён і стаў самым доўгім у гісторыі ЗША. Пазьней бюджэт быў узгоднены, але без уліку будаўніцтва сьцяны. Тады ў Белым доме заявілі, што Трамп пасьля зацьвярджэньня бюджэту ўвядзе надзвычайнае становішча ў краіне для атрыманьня сродкаў на будаўніцтва сьцяны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG