Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі праз умовы ўтрыманьня бялух і касатак, якія некалькі месяцаў знаходзяцца ў «кітовай турме» ў Прымор’і на Далёкім Усходзе Расеі.
Жывёлаў плянуюць вярнуць у прыроднае асяродзьдзе.
19 лютага — Сусьветны дзень кітоў, і прадстаўнікі расейскага аддзяленьня Greenpeace правялі ў гэты дзень узгоднены пікет у абарону касатак і бялух, якія знаходзяцца ў «кітовай турме» ў Прымор’і.
(відэа расейскай службы Радыё Свабода)