Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы памочнік Лукашэнкі хоча правесьці ў краінах былой Рэчы Паспалітай чэмпіянат Эўропы па гандболе


Беларускія заўзятары на чэмпіянаце Эўропы па гандболе ў Польшчы, 2016 год
Беларускія заўзятары на чэмпіянаце Эўропы па гандболе ў Польшчы, 2016 год

Прадстаўнікі Беларусі, Літвы і Польшчы хочуць падаць супольную заяўку на правядзеньне гандбольнага чэмпіянату Эўропы ў 2026 годзе. Пра гэта 19 лютага заявіў старшыня Беларускай фэдэрацыі гандболу Ўладзімер Канаплёў, піша By.tribuna.com.

Падаць супольную заяўку Канаплёву прапанаваў кіраўнік польскага гандбольнага саюзу Анджэй Красьніцкі.

Паводле Канаплёва, для перамогі ў адборы неабходны трэці бок, таму да заяўкі прапанавалі далучыцца Літве.

«Мы як прадстаўнікі былой адзінай дзяржавы, Рэчы Паспалітай, вырашылі паспрабаваць, паглядзець, што ў нас атрымаецца на фоне іншых эўрапейскіх краін», — сказаў Канаплёў.

Дзе менавіта пройдзе гандбольны чэмпіянат Эўропы, вызначаць у 2021 годзе.

Хто такі Ўладзімер Канаплёў

Уладзімер Канаплёў у Палаце прадстаўнікоў, 2001 год
Уладзімер Канаплёў у Палаце прадстаўнікоў, 2001 год

Старшыня Беларускай фэдэрацыі гандболу Ўладзімер Канаплёў прыйшоў у палітыку, стаўшы памочнікам Аляксандра Лукашэнкі падчас яго дэпутацтва ў Вярхоўным Савеце БССР. Цягам 1994–1996 гадоў Канаплёў быў галоўным памочнікам Лукашэнкі. У 1995 годзе — абраны ў Вярхоўны Савет 13 скліканьня, у 1996-м — намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў (у 2004–2007 гадах займаў пасаду яе старшыні). Звольніўся з Палаты прадстаўнікоў у 2007 годзе па стане здароўя.

Беларускую фэдэрацыю гандболу Канаплёў узначальвае з 2006 году.

У 2014-м яго аштрафавалі на 135 мільёнаў недэнамінаваных рублёў за неданясеньне пра асабліва цяжкае злачынства ў справе экс-намесьніка генэральнага пракурора Анатоля Архіпава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG