Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дождж, вецер, мокры сьнег. Прагноз надвор’я на пачатак тыдня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваюцца складаныя ўмовы надвор’я.

У бліжэйшы панядзелак 11 лютага па ўсё краіне магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага сьнегу і дажджу, а таксама моцны вецер. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар па гідрамэтэаралёгіі пры Мінпрыроды.


У першыя дні новага тыдня амаль па ўсё краіне будзе воблачна. 11 лютага ўначы па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — мокры сьнег і дождж. Месцамі туман, на дарогах утворыцца галалёд, парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень ад 0 да плюс 6 градусаў.

Такое надвор’е захаваецца на працягу некалькіх дзён. Невялікае пахаладаньне да мінус 5 градусаў чакаецца толькі напрыканцы тыдня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG