Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода падтрымала журналістку, супраць якой у Расеі завялі крымінальную справу


Сьвятлана Пракоп'ева
Сьвятлана Пракоп'ева

Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ўстрывожаная пачаткам крымінальнага перасьледу пскоўскай журналісткі Сьвятланы Пракопʼевай за меркаваньне, выказанае ёю у расейскім СМІ. Расейскія ўлады палічылі, што яна нібыта «апраўдвае тэрарызм».

«Расьсьледаваньне, якое вядзецца супраць Сьвятланы Пракопʼевай — гэта спроба прымусіць незалежнага журналіста замаўчаць», — заявіла Дэйзі Сіндэлар, выканаўца абавязкаў прэзыдэнта карпарацыі РСЭ/РС.

У лістападзе 2018 году ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы в Пскове» Пракопʼева выказала сваё меркаваньне аб прычынах тэракту каля будынку ФСБ у Архангельску, які адбыўся ў тым жа месяцы. Пракопʼева выказала здагадку, што ўчынак 17-гадовага юнака — які сам загінуў пры нападзе на рэгіянальнае ўпраўленьне ФСБ, а трое супрацоўнікаў ведамства былі параненыя, — мог быць выкліканы рэпрэсіўнымі дзеяньнямі палітычнага рэжыму і пачуцьцём «безнадзейнасьці», распаўсюджаным сярод расейскай моладзі.

Сьвятлана Пракопʼева, нароўні з працай для «Эхо Москвы», зьяўляецца пазаштатным супрацоўнікам Рускай службы Радыё Свабода.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch асудзіла ўзбуджаную супраць Пракопʼева справу і дзеяньні паліцыі супраць радыёстанцыі «Эхо Москвы» і самой журналісткі як «злоўжываньне антытэрарыстычным заканадаўствам для падаўленьня свабоды слова».

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» назвала расьсьледаваньне «беспадстаўным» і падвергла крытыцы расейскія ўлады за параўнаньне свабодна выказанага меркаваньня з падтрымкай тэрарызму.

У нядзелю ў Пскове адбудзецца акцыя салідарнасьці са Сьвятланай Пракопʼевай і ў падтрымку расейскай незалежнай журналістыкі і свабоды слова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG