Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завялі крымінальную справу на журналістку Радыё Свабода


Сьвятлана Пракоп’ева
Сьвятлана Пракоп’ева

Сьледчы камітэт Пскоўскай вобласьці Расеі распачаў крымінальную справу супраць мясцовай журналісткі Святланы Пракоп’евай паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу РФ («Публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або публічнае апраўданьне тэрарызму, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ»).

Падставай для распачынаньня справы стала аўтарская рэпліка Пракоп’евай «Хвілінка прасьвятленьня» ў эфіры і на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы ў Пскове».

Сьвятлана Пракоп’ева, вядомая ў Пскове журналістка, супрацоўнічае зь некалькімі СМІ, з 2014 году зьяўляецца пазаштатным карэспандэнтам Радыё Свабода.

6 лютага ў доме, дзе жыве Пракоп’ева, і ў рэдакцыі радыёстанцыі «Эхо Москвы ў Пскове» прайшлі ператрусы. 6 і 7 лютага журналістку дапытвалі ў Сьледчым камітэце; мера стрыманьня ёй не абраная, абвінавачваньні не прад’яўленыя. Пракоп’ева паведаміла, што скарысталася 51-й артыкулам Канстытуцыі Расеі, якая дае права ня сьведчыць супраць сябе самой.

Падзеі ў Пскове выклікалі шырокі рэзананс: у абарону Пракоп’ева выказваюцца палітыкі, журналісты, праваабаронцы.

6 лістапада 2018 гадоў ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы ў Пскове» Пракоп’ева выказала сваё меркаваньне аб прычынах тэракту каля будынка ФСБ ў Архангельску, які здарыўся тыднем раней. Тады 17-гадовы мясцовы жыхар Міхаіл Жлобіцкі паспрабаваў пранесьці ў памяшканьне ФСБ выбуховае прыстасаваньне, якое спрацавала і забіла яго. У выніку тэракту тры супрацоўнікі ФСБ атрымалі раненьні.

Пракоп’ева выказала здагадку, што ўчынак маладога чалавека мог быць справакаваны рэпрэсіўнымі дзеяньнямі палітычнага рэжыму.

Супрацоўнікі Раскамнагляду ўгледзелі ў тэксьце апраўданьне тэрарызму і падмацавалі гэтую думку экспэртызай «Галоўнага радыёчастотнага цэнтру», які супрацоўнічае зь імі. «Эхо Москвы в Пскове» і выданьне «Псковская лента новостей», якія перадрукавалі публікацыю, аштрафаваныя «за злоўжываньне свабодай слова». «Эхо Москвы в Пскове» абскардзіла гэтае рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG