Эканамічны суд Менску 4 лютага задаволіў пазоў дзяржаўнага прадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» аб высяленьні Менскай абласной арганізацыі БНФ з памяшканьня па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б. Дамову арэнды гэтага памяшканьня скасавалі, піша сайт Партыі БНФ.
Тры ранейшыя пазовы аб высяленьні з памяшканьняў Партыі БНФ і яе структураў суд адхіляў.
Пры гэтым, гэты пакой застаўся ў карыстаньні Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Аднак пазоў аб высяленьні Менскай гарадзкой арганізацыі партыі суд яшчэ мусіць разгледзець.
Падставай для пазову сталі запазычанасьці ў аплаце арэнды памяшканьня і камунальных паслуг, паведаміў прадстаўнік «Домэнэргасэрвіс». Паводле яго, Партыя БНФ ужо 30 месяцаў дапускае партэрмінаваньне плацяжоў.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што пазовы зьвязаныя не з эканамічнымі, а з палітычнымі прычынамі.
Партыя арандуе памяшканьне на вуліцы Чарнышэўскага, 3 з 2011 году.