Сёлета плянуюць мадэрнізаваць 800 кацельняў, 100 зь іх хочуць перавесьці на мясцовыя віды паліва. Трэскі і торф дапамогуць зьнізіць затраты на 20%.
Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Церахаў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» расказаў, як дзяржава зьбіраецца эканоміць на цеплавой энэргіі.
Паводле Церахава, цяпер людзі кампэнсуюць толькі 20% выдаткаў на цеплавую энэргію. Каб зрабіць яе больш таннай, трэба пераводзіць кацельні на трэскі і торф, з улікам новых тэхналёгій гэта дазволіць эканоміць на паліве для кацельняў 20-30%, кажа міністар ЖКГ.
Ён падкрэсьліў, што сёлета затраты дзяржавы на «камуналку» зьбіраюцца зьнізіць на 5%.