Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязень «Плошчы» атрымаў дзяржаўную ўзнагароду Ўкраіны


Мэдаль «Абаронцу Айчыны»
Мэдаль «Абаронцу Айчыны»

Беларус Аляксандар Малчанаў, які служыць ва Ўкраіне, атрымаў мэдаль «Абаронцу Айчыны» і нагрудны знак «За ўзорнасьць у вайсковай службе».

Мэдаль «Абаронцу Айчыны» — першая дзяржаўная ўзнагарода Малчанава, раней вайсковец меў толькі ведамасныя ўзнагароды, сярод іх — мэдаль «За перамогу».

Нагрудны знак «За ўзорнасьць у вайсковай службе»
Нагрудны знак «За ўзорнасьць у вайсковай службе»

Узнагароджаньне дзяржаўным мэдалём і знакам Генэральнага штабу Ўзброеных сіл адбывалася 26 студзеня і было прымеркавана да вываду 72 асобнай мэханізаванай брыгады з зоны апэрацыі абʼяднаных сіл, сказаў Малчанаў. Ён камандуе аддзяленьнем у гэтай брыгадзе ў званьні старшага салдата (аналяг яфрэйтара).

Беларус кажа, што пераехаў служыць ва Ўкраіну па кантракце, бо «заўжды нэгатыўна адносіўся да агрэсіўных дзеяньняў Расеі».

«Украіна для мяне ніколі не была чужой краінай, я тут часта адпачываў, тут жывуць мае родзічы. Калі я бачыў, што расейцы робяць у Крыме і на Данбасе, акрамя абурэньня і злосьці ў мяне не ўзьнікала іншых эмоцый».

Аляксандар Малчанаў, здымак 2013 году
Аляксандар Малчанаў, здымак 2013 году

Аляксандар Малчанаў пераехаў ва Ўкраіну ў 2014 годзе пасьля перасьледу сілавікоў. Цягам 2011-2012 году быў двойчы асуджаны, у тым ліку «за ўдзел у масавых беспарадках» 19 сьнежня 2010 году. На пачатку 2000-х быў сябрам руху «Зубар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG