Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Героі не паміраюць!» Як праходзіў марш памяці Жызьнеўскага ў Кіеве. Фотарэпартаж

абноўлена

Шэсьце, у якім узялі ўдзел больш як 200 актывістаў, пачалося ад Міхайлаўскай плошчы і прайшло тым жа маршрутам што і пяць гадоў таму, калі ў гэты ж дзень у апошні шлях праводзілі грамадзяніна Беларусі Міхася Жызьнеўскага, які стаў адной зь першых ахвяраў масавых акцый пратэсту 2013-2014 гадоў.

Ушанаваць памяць Героя Ўкраіны прыйшлі сябры беларускага Руху салідарнасьці «Разам», беларускага цэнтру «Сябры», гарадзкіх арганізацый Народнага руху Ўкраіны, Правага сэктару і УНА-УНСО, у якія ўваходзіў і Міхась Жызьнеўскі.

Пад сьцягамі сваіх арганізацый яны прайшлі шэсьцем ад Міхайлаўскай да Сафійскай плошчы, па вуліцы Хрышчацік да вуліцы Грушэўскага, дзе на месцы меркаванага забойства Міхася Жызьнеўскага ўсталяваны памятны знак.

Алег Аўчыньнікаў.
Алег Аўчыньнікаў.

«Сёньня дзень нараджэньня Міхася Жызьнеўскага — героя, які аб’яднаў нашыя народы. Героі жывуць, пакуль іх памятаюць. Нацыі жывуць, пакуль памятаюць герояў», — сказаў беларускі актывіст Алег Аўчыньнікаў перад пачаткам маршу.

Удзельнікі мітынгу дзяліліся ўспамінамі аб Майдане, і іншых героях Нябеснай сотні, якія загінулі ў выніку супрацьстаяньня.

Справа -- Вячаслаў Сіўчык.
Справа -- Вячаслаў Сіўчык.

«Сапраўды, постаць Міхася Жызьнеўскага яднае нашые народы, і сёньняшняя акцыя яшчэ раз гэта пацьвярджае. Ва Ўкраіне яго памятаюць, але памятаюць яго і ў Беларусі. У сьвятле тых пагрозаў з усходу, менавіта постаць Жызьнеўскага паказвае, што ня так безнадзейна ўсё і ў Беларусі, таму што менавіта Беларусь нарадзіла Героя Ўкраіны», — сказаў адзін зь лідэраў руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

У часе маршу актывісты несьлі шасьцімэтровы сьцяг, у якім былі аб’яднаныя Бел-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя палотнішчы.

Акцыя была санкцыянаваная гарадзкімі ўладамі. Калёну суправаджала машына паліцыі для забесьпячэньня руху, калі трэба было пераходзіць дарогу, спынялі іншыя аўто. На працягу шэсьця ўдзельнікі скандавалі «Слава Ўкраіне!» і «Жыве Беларусь!» «Героі не паміраюць».

На вуліцы Грушэўскага каля памятнага знаку Жызьнеўскаму ягоную памяць ушанавалі хвілінай маўчаньня. На гэтым акцыя завяршылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG