Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таваразварот Беларусі з Эўразьвязам павялічыўся амаль на чвэрць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Таваразварот Беларусі з краінамі Эўрапейскага Зьвязу ў студзені — лістападзе 2018 году павялічыўся на 24% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2017 году і склаў 15 млрд 935,3 млн даляраў, падлічыў Белстат.

Таваразварот з Расеяй за гэты час вырас на 11%, амаль цалкам за кошт імпарту.

Агулам з краінамі СНД таваразварот вырас на 13,3%.

Да 2017 году таваразварот з Эўразьвязам зьніжаўся цягам больш як трох гадоў, удакладняе БелаПАН.

Асноўныя гандлёвыя партнэры Беларусі ў студзені — лістападзе 2018 году

  • Расея — 49,5% таваразвароту,
  • Украіна — 7,7%,
  • Кітай — 5%,
  • Вялікая Брытанія — 4,8%,
  • Нямеччына — 4,6%,
  • Польшча — 3,6%,
  • Нідэрлянды — 2,5%,
  • Літва — 2,1%,
  • Турэччына — 1,4%,
  • Італія, Казахстан — 1,3%
  • Бразылія — 1,1%.

Усяго Беларусь гандлюе з 207 краінамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG