Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Кангрэс дамовіліся пра часовае фінансаваньне дзяржаўных службоўцаў ЗША


Нэнсі Пэлосі — сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША
Нэнсі Пэлосі — сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША

Кіраўніцтва Кангрэсу ЗША і амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп дамовіліся пра часовы дакумэнт, які дазволіць прафінансаваць дзяржаўныя выдаткі на тры тыдні. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дарадцу кангрэсмэна ад Дэмакратычнай партыі.

Як паведамляе CNN, прэзыдэнт ЗША выступіў каля Белага дому і пацьвердзіў факт дамовы. Ён заклікаў Сэнат як мага хутчэй прыняць адпаведны дакумэнт і сказаў, што ў наступны тры тыдні рэспубліканцы і дэмакраты будуць працаваць разам каб дасягнуць доўгатэрміновага кампрамісу.

Ужо больш за месяц у ЗША працягваецца так званы шатдаўн — гэта рэкордны тэрмін у амэрыканскай гісторыі. З прычыны таго, што дэмакраты не вылучаюць сродкаў на сьцяну на мяжы з Мэксыкай, Кангрэс ня можа ўзгадніць бюджэт, і шэраг фэдэральных ведамстваў не атрымлівае грошай зь дзяржаўнага скарбу.

У выніку каля 800 тысяч фэдэральных службоўцаў застаюцца без зарплаты. Частка зь іх адпраўленыя ў неаплачваныя адпачынкі, іншыя працуюць без зарплаты, яе выплацяць па завяршэньні шатдаўну. Праблемы з аплатай закранулі міністэрствы ўнутранай бясьпекі, транспарту, юстыцыі, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША і ФБР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG