Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька піша кніжку, у якой тлумачыць, чаму не адбыўся імпічмэнт Лукашэнкі


Анатоль Лябедзька на мітынгу апазыцыі, 2015 год
Анатоль Лябедзька на мітынгу апазыцыі, 2015 год

Палітык Анатоль Лябедзька пачаў працу над кніжкай пра гісторыю Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, дэпутатам якога ён быў. Бадай, галоўным у ёй стане аналіз рэальнага двоеўладзтва, якое на той час існавала ў краіне.

«Паспрабую патлумачыць, чаму супрацьстаяньне Лукашэнкі з аднаго боку і значнай часткі дэпутатаў і Канстытуцыйнага суду з другога закончылася на карысьць кіраўніка дзяржавы. У залежнасьці ад таго, як разьвіваліся падзеі, мы маглі выйсьці на розныя сытуацыі. Пэрспэктывы былі, але галоўным тут стаў чалавечы фактар. І ня толькі Лукашэнкі, Шарэцкага ці Ціхіні», — сказаў Свабодзе спадар Лябедзька.

Ён дадаў, што жаданьне зафіксаваць на паперы тое, што адбывалася, як вельмі важны адрэзак сучаснай гісторыі Беларусі, існавала даўно. Але практычна падступіцца да справы было складана, бо шмат часу займала кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыяй.

Ад восені стала крыху вальней — зьявіліся магчымасьці «разгрэбці» архівы, пагутарыць зь некаторымі людзьмі, непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзеяў.

Пра пачатак 1990-х, адзначаных абвяшчэньнем і станаўленьнем беларускай дзяржаўнасьці, раней напісалі кнігі ўсе тры сьпікеры Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня: Мікалай Дземянцей, Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб. Таксама да гэтай справы далучыліся тагачасныя дэпутаты Пётра Садоўскі і Сяргей Навумчык.

Свае мэмуары выдалі былыя старшыня Савету міністраў Вячаслаў Кебіч і міністар замежных спраў Пятро Краўчанка.

Над успамінамі пра дэпутацкую групу «Рэспубліка» ў Палаце прадстаўнікоў 2-га скліканьня цяпер працуе экс-дэпутат Сяргей Скрабец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG