Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбавіліся ад «Масквы». Нацбанк перайменаваў былы расейскі банк у беларускае слова


Банк «Масква-Менск», архіўнае фота
Банк «Масква-Менск», архіўнае фота

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў 24 студзеня паведамленьне аб зьмене назвы банку, раней вядомага як «Масква-Менск». Паводле рашэньня агульнага сходу акцыянэраў, цяпер афіцыйная назва – ААТ «Банк Дабрабыт».

Сайт банку яшчэ не абнавіўся, новы лягатып і фірмовы стыль не прадстаўляліся, хоць рашэньне акцыянэраў было прынятае 28 сьнежня.

Тым часам у банку БелВЭБ працягваюць прапаноўваць крэдыт пад назвай «Дабрабыт». Ці ня будзе тут канфлікту з аднайменным банкам, невядома.

Банк зьявіўся ў Беларусі ў 2000 годзе як даччынае прадпрыемства «Банку Масквы». Празь фінансавыя праблемы «Банку Масквы» банк «Масква-Менск» дастаўся расейскаму банку ВТБ, у якога «Маскву-Менск» у 2014 годзе выкупілі беларускі Нацбанк і падкантрольны яму «Парытэтбанк». За 100% акцыяў заплацілі 55,7 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG