Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі 37 чалавек за 5,42 г марыхуаны і 0,6 г экстазі


Наркотыкі, канфіскаваныя на студэнцкай вечарыне ў Сьцяпянцы
Наркотыкі, канфіскаваныя на студэнцкай вечарыне ў Сьцяпянцы

Менская міліцыя паведаміла аб затрыманьні 19 студзеня ў катэджы на вуліцы Геалягічнай, што ў Сьцяпянцы, 37 маладых людзей, у ліку якіх былі непаўналетнія.

Пазьней афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова адзначыла, што затрымалі трох чалавек: непаўналетніх юнакоў і паўналетнюю дзяўчыну.

У кампаніі былі навучэнцы розных навучальных установаў Менску. Паводле міліцыі, кампанія арэндавала катэдж, каб адзначыць навагоднія сьвяты.

Сьцьвярджаецца, што маладзёны мелі намер ужыць наркотыкі. У двух непаўнагадовых наркотыкі сапраўды знайшлі: у аднаго 5 грамаў марыхуаны і 0,6 грама MDMA, у другога — 0,42 грамы марыхуаны.

Адносна двух затрыманых распачалі справы паводле ч.1 арт. 328 КК РБ — за «незаконны абарот наркатычных сродкаў». Ім пагражае да 5 гадоў турмы. Што з астатнімі 35 затрыманымі, не паведамляецца. Раней ніхто з затрыманых не прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG