Міністэрства абароны РФ падрыхтавала праект пастановы, які дазваляе зьбіваць пасажырскія самалёты, якія парушылі мяжу Расеі.
Згодна з дакумэнтам, выкладзенаму на сайце ўраду, самалёты можна будзе зьбіваць, калі яны не рэагуюць на папераджальныя сыгналы і папераджальны агонь, і калі іх палёт пагражае масавай гібельлю людзей, экалягічнай катастрофай ці нападам на стратэгічныя аб’екты.
Цяперашні закон «Аб супрацьдзеяньні тэрарызму» дазваляе вайскоўцам зьбіваць у паветранай прасторы Расеі захопленыя тэрарыстамі пасажырскія самалёты. У той жа час пастанова ўрада ад 1994 году забараняе зьбіваць грамадзянскія самалёты, калі вядома, што на іх борце ёсьць пасажыры.
Мінабароны РФ папрасіла права зьбіваць пасажырскія самалёты над Расеяй

Самае папулярнае
1