Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Касінеравых зноў завялі справы за «экстрэмізм»


Марына і Вячаслаў Касінеравы, 2017 год
Марына і Вячаслаў Касінеравы, 2017 год

Менскія анархісты Вячаслаў і Марына Касінеравы атрымалі позвы ў міліцыю: супраць іх распачалі справы паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП — за распаўсюд чагосьці з рэспубліканскага сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Як расказала Свабодзе Марына Касінерава, яны з мужам сумняваюцца, ці трэба рэагаваць на позву: паперу прынесьлі ранкам 28 сьнежня (гэта зрабіў старшы інспэктар Маскоўскага РУУС Гульнік), а выклікаюць на 12.00 таго ж дня. Касінерава лічыць, што гэта «зьдзек нейкі», «яны думаюць, што будзем бегаць на першы ж покліч» — да таго ж у гэты дзень актывісты ідуць на суд аб растэрміноўцы ранейшага штрафу.

Што за матэрыялы былі распаўсюджаныя, Касінеравы ня ведаюць. Два месяцы таму Вячаслава аштрафавалі (агулам на 1837,45 рубля) за шапку з надпісамі на ангельскай мове, якія перакладаюцца як «клясавая вайна» і «тэрор-машына», а Марыну — за фота мужа з той шапкай.

У лістападзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў аштрафавалі лідэра панк-гурту Dzieciuki Алеся Дзянісава. Ён сьцьвярджаў, што ня мог уявіць, каб ягоныя рэпосты з ВК-суполкі анархістаў былі незаконнымі (казаў, «гэта проста справаздача берасьцейскіх анархістаў пра ўдзел у акцыях»), ды і тыя рэпосты на момант разгляду справы кудысьці зьніклі. Але рэпосты былі зробленыя са старонкі, адносна якой суд у іншай справе вырашыў: там усе матэрыялы экстрэмісцкія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG