Адвакат з Санкт-Пецярбурга Сяргей Галубок замовіў у інтэрнэт-краме Amazon папяровы асобнік кнігі Машы Гесэн «Будучыня — гэта гісторыя. Як таталітарызм зноў заваяваў Расею» і аплаціў дастаўку кнігі ў Расею службай DHL Express. Але атрымаць кнігу так і не змог.
Увечары 20 лістапада, як толькі кнігу даставілі ў Санкт-Пецярбург, кур’ерская служба папрасіла Галубка напісаць мытні ліст, што замоўленая ім кніга «не ўтрымлівае заклікаў да экстрэмізму і тэрарызму».
А праз яшчэ пяць дзён ужо мытня запатрабавала ад адваката адказу, ці ёсьць у кнізе «прыкметы прапаганды пэўных поглядаў, ідэалёгіі».