Урад Іраку абвясьціў Раство дзяржаўным сьвятам. Напярэдадні краіну наведаў дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал П’етра Паралін. У мясцовай хрысьціянскай супольнасьці выказалі надзею, што гэты візыт стане перадумовай для візыту ў Ірак папы рымскага Францішка.
У пачатку 1990-х гадоў у Іраку жылі прыблізна паўтара мільёна хрысьціян. У мінулым годзе іх было ўжо толькі крыху больш за 200 тысяч. Большасьць насельніцтва Іраку вызнае іслам. Хрысьціянскія сьвяты на дзяржаўным узроўні да цяперашняга моманту не адзначаліся.
Хрысьціяне ў большасьці выпадкаў падвяргаюцца ганеньням з боку тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Як адзначае хрысьціянская праваабарончая арганізацыя «Open Doors», Ірак займае восьмае месца ў сьпісе краін, дзе хрысьціяне церпяць ганеньні.