Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заробкі за мяжу зьехала на 25% больш беларусаў, чым летась, — МУС


Аляксей Бягун, архіўнае фота
Аляксей Бягун, архіўнае фота

Начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун распавёў пра павелічэньне працоўнай міграцыі ў Беларусі, піша Tut.by.

Паводле прадстаўніка МУС, чакаецца, што па выніках 2018 году колькасьць працоўных мігрантаў зь Беларусі павялічыцца на 25% у параўнаньні з 2017-м. Ён адзначыў, што шмат беларусаў едзе працаваць у Эўразьвяз.

«У першую чаргу ў Польшчу, якая прымяняе досыць спрошчаную працэдуру працоўнай дзейнасьці беларусаў, — сказаў Аляксей Бягун пра напрамкі працоўнай міграцыі. — Таксама ў Расейскую Фэдэрацыю і некаторыя іншыя краіны».

У жніўні 2018 году Белстат паведамляў, што колькасьць працоўных мігрантаў вырасла на 16% да мінулага жніўня. У II квартале 2018 году, паводле Белстату, за мяжой працавалі 88 тысячаў грамадзянаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG