Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Падзяліць Беларусь на вобласьці і ўпіхнуць у Расею — гэтага ня будзе ніколі»


​Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з расейскімі журналістамі 14 сьнежня заявіў, што Беларусь «застаецца пасьлядоўнай прыхільніцай інтэграцыі». Але, на думку Аляксандра Лукашэнкі, пад «глыбокай інтэграцыяй» Масква мае на ўвазе ўключэньне Беларусі ў склад Расеі.

«Для нас, запомніце, сьвятое — гэта сувэрэнітэт, я ўжо пра гэта казаў, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Гэта адносная незалежнасьць, я лічу, што абсалютна незалежных дзяржаваў няма. І вы таксама не настолькі незалежныя, але сувэрэнныя. Калі нас хочуць, як Жырыноўскі прапаноўваў, падзяліць на вобласьці і ўпіхнуць у Расею — гэтага ня будзе ніколі. І калі такімі катэгорыямі кіраўніцтва Расеі думае — гэта на шкоду самой Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG