Праект «Мова нанова» прапанаваў дзецям напісаць па-беларуску лісты да сьвятога Мікалая. Даслаць ліст можна праз адмысловую форму на сайце праекту.
Аўтары сэрвісу адзначаюць, што сьвяты Мікалай паабяцаў адказаць кожнаму, хто дашле яму ліст, напісаны па-беларуску: «Сьвяты Мікалай прасіў папярэдзіць, што ён разумее толькі па-беларуску! І адказы, натуральна, таксама адпраўляе на беларускай мове».