Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі прапанаваў рэформу заробкаў бюджэтнікам, каб лепей працавалі


Віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Аляксандар Турчын.
Віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Аляксандар Турчын.

Першы намесьнік кіраўніка беларускага ўраду Аляксандар Турчын анансаваў зьмены ў аплаце працы для бюджэтнікаў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 3 сьнежня.

Першы віцэ-прэм’ер лічыць, што на сёньняшні дзень існуе складаная сыстэма фармаваньня зарплаты ў бюджэтнай сьферы, якую зь цяжкасьцю разумеюць нават бухгалтары. Ягоныя словы перадае тэлеканал СТВ.

Каб зьмяніць сыстэму налічэньня заробку бюджэтнікам, падрыхтаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі, які дапаможа «хоць крыху, але павысіць заробкі», паведаміў Аляксандар Турчын:

«Гэты нарматыўна-прававы акт накіраваны на нармальную, зразумелую сістэму аплаты працы, каб стабільная частка акладу была на ўзроўні 50-60%, астатняе — стымулюючыя надбаўкі. Мы значна зьніжаем адзіную тарыфную сетку. Безумоўна, самае галоўнае — гэта ні ў якай меры не павінна пагоршыць заработную плату работнікам. Мы мяркуем, што гэта хоць трохі, але павысіць яе».

Лукашэнка падтрымаў дакумэнт, але яшчэ не падпісаў; мяркуецца, што ён пачне дзейнічаць у 2020 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG