Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румас распавёў, якія будуць заробкі ў 2019 годзе

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сярэдні заробак у 2019 годзе ў Беларусі плянуецца на ўзроўні ня менш як 1025 рублёў, у бюджэтнай сфэры — 820 рублёў. Гэта паведаміў 26 лістапада прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас пасьля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

Паводле Румаса, урад таксама плянуе ў 2019 годзе працягваць збліжэньне мінімальнага заробку і мінімальнага спажывецкага бюджэту, каб з 1 студзеня 2020 году году гэтыя паказьнікі зраўняліся. Паводле ацэнак, мінімальны заробак з 1 студзеня 2020 году складзе 377 рублёў, заявіў Румас.

Паводле БелТА, на нарадзе Лукашэнка падтрымаў праекты рэспубліканскага бюджэту і Падатковага кодэксу, загадаў дапрацаваць іх і ўнесьці на разгляд у Палату прадстаўнікоў.

У лістападзе 2015 году Аляксандар Лукашэнка дапускаў, што на пачатку 2018 году заплянаваных раней заробкаў па 1000 рублёў можа не атрымацца празь «вялікую колькасьць выходных», а з ІІ кварталу «мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1000 рублёў хоць крышачку».

У кастрычніку сярэдні заробак работнікаў Беларусі склаў 999,70 рубля. Гэта найбольшы паказьнік за 2018 год.

Лукашэнка ўжо больш за 10 гадоў абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў (апошнім часам кажа «па тысячы рублёў»). Але ў 2017 годзе ня толькі рэальныя, а і налічаныя сярэднія заробкі не дасягнулі 1000 рублёў. «Па пяцьсот» даляраў пакуль атрымлівае не сярэднестатыстычны беларус, а сярэднестатыстычная беларуская сям’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG