Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што Беларусь пастаўленая ў няроўныя ўмовы ў ЭАЭС


Расея забірае большую частку сумаў увознага мыта
Расея забірае большую частку сумаў увознага мыта

Беларусь не падтрымае прапанову чарговым разам падоўжыць тэрміны дзейных нарматываў разьмеркаваньня сумаў увазнога мыта.

Гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў Эўразійскага эканамічнага саюзу, якія знаходзяцца ў Менску.

«Па-ранейшаму адкрытае пытаньне нарматываў разьмеркаваньня сумаў увознага мыта, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Тэма доўга абмяркоўвалася на вышэйшым савеце 14 траўня ў Сочы. Дамовіліся, што міністры фінансаў, а затым і кіраўнікі ўрадаў да сьнежня папрацуюць над мэтодыкай разьмеркаваньня мытаў. Прапанова чарговым разам падоўжыць тэрміны абсалютна нявыгадная для Беларусі».

Паводле Лукашэнкі, цяпер Беларусь пастаўленая ў няроўныя ўмовы і неабходна прыкласьці максымум намаганьняў для выхаду на справядлівае рашэньне.

Пратакол пра ўнясеньне зьменаў у дамову аб далучэньні Кіргізстану да дамовы аб ЭАЭС, падпісаны 11 красавіка 2017 году, удакладняе нарматывы разьмеркаваньня сумаў увазнога мыта ў бюджэт кожнай дзяржавы: Армэнія – 1,22%, Беларусь -- 4,56%, Казахстан – 7,05%, Кіргізстан – 1,9%, Расея – 85.26%.

Яшчэ адзін пратакол, падпісаны сёлета 14 траўня, падаўжае да 31 сьнежня тэрмін прымяненьня нарматываў разьмеркаваньня сумаў увазнога мыта.

Улады дзяржаў не змаглі дасягнуць дамоўленасьці ў сувязі з тым, што адсутнічалі статыстычныя дадзеныя па Кіргізстану. Таму кіраўнікі ўрадаў вырашылі падоўжыць вызначаныя нарматывы да 31 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG