Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік кіраўніка тэлеканалу «Россия» прызнаў, што мае брытанскае грамадзянства


 Сяргей Брылёў
Сяргей Брылёў

Вядучы дзяржаўнага тэлеканала «Россия» Сяргей Брылёў пракамэнтаваў расьсьледаваньне заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра наяўнасьць у яго другога грамадзянства. Ён заявіў, што ніколі яго не хаваў. Пра гэта журналіст напісаў у сваім фэйсбуку.

  • 22 лістапада расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны апублікаваў у сваім блогу расьсьледаваньне пра Сяргея Брылёва. У ім сьцьвярджалася, што ў вядучага ёсьць грамадзянства Вялікабрытаніі, а ў яго сям’і — нерухомасьць у гэтай краіне.
  • Па дадзеных Фонду барацьбы з карупцыяй, жонка Брылёва валодае доляй ва ўпраўленьні кампаніі шматкватэрнага жылога дома ў лёнданскім прадмесьці Чызік. Яна ж зьяўляецца ўласьніцай кватэры, набытай у гэтым доме ў лютым 2016 года за 700 тысяч фунтаў.
  • У аўторак Брылёў заявіў, што грамадзянства ў яго ёсьць, а нерухомасьць набытая на задэкляраваныя даходы.
  • Брылёў — намесьнік дырэктара тэлеканала «Россия». Юрыдычна ён аформлены як фэдэральнае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства. Журналіст адзначыў, што такая форма ўласнасьці працадаўцы ня робіць яго чыноўнікам і не абавязвае адмаўляцца ад грамадзянства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG