Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абельская, Макей, вядучы рэдактар БелТА і яшчэ 131 чалавек атрымалі ўзнагароды ад Лукашэнкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 27 лістапада падпісаў указ аб узнагароджваньні 134 чалавек.

Паводле ўказу, узнагароды далі «за шматгадовую плённую працу, высокі прафэсіяналізм, узорнае выкананьне службовых абавязкаў, сьмелыя і рашучыя дзеяньні ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаваньне аўтарытэту і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, разьвіцьцё заканадаўства і парлямэнтарызму, беларускай журналістыкі» і інш.

Каго і чым узнагародзілі?

Ордэн Айчыны ІІІ ступені атрымалі:

  • Аляксандар Ільюшчанка — дырэктар Інстытуту парашковай мэталюргіі і генэральны дырэктар Аб'яднаньня парашковай мэталюргіі
  • Уладзімер Макей — міністар замежных спраў;
  • Віктар Цярэшчанка — генэральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс»;
  • Уладзімер Шымаў — рэктар БДЭУ.

Ордэн Пашаны атрымалі:

  • Ірына Абельская — галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага мэдычнага цэнтру Кіраўніцтва спраў Прэзыдэнта Беларусі.
  • Павал Гутэнка — старшыня Беларускай грамадзкай арганізацыі афіцэраў інжынэрных войскаў;
  • Аліна Шрубок — вядучы рэдактар галоўнага выпуску БелТА.

Ордэн Францыска Скарыны атрымаў Генадзь Каралёнак, прафэсар БДЭУ.

Мэдаль «За адвагу» атрымаў Сяргей Куцэнка, былы старшы пажарны часткі № 18 Фрунзенскага райаддзелу па надзвычайных сытуацыях Менску.

Мэдаль «За выратаванае жыцьцё» атрымаў падпалкоўнік Уладзімер Дваяжонаў.

Званьне «Народны артыст Беларусі» атрымала Зоя Белахвосьцік, вядучы майстар сцэны Купалаўскага тэатру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG