Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон заклікаў Парашэнку і Пуціна правесьці прамыя перамовы


Майк Пампэа
Майк Пампэа

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў прэзыдэнтаў Украіны і Расеі пачаць прамыя перамовы, каб вырашыць крызіс, які ўтварыўся ў Керчанскай пратоцы, гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай амэрыканскім зьнешнепалітычным ведамствам.

У ёй таксама гаворыцца, што ЗША асуджаюць «агрэсіўныя дзеяньні Расеі». ЗША таксама патрабуюць, каб Масква вярнула Кіеву затрыманыя суда і вайскоўцаў, а таксама паважала сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Акрамя таго, Пампэа ў чарговы раз падтрымаў «нармандзкі фармат» урэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і заявіў, што ЗША не прызнаюць анэксаваны Крым часткай РФ.

Генэральны сакратар NATO Ёнс Столтэнберг таксама заклікаў Расею неадкладна вызваліць затрыманых у Керчанскай пратоцы ўкраінскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG