Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦРУ перахапіла загад саудаўскага прынца «прымусіць замаўчаць» Хашокджы


Мухамэд ібн Салман
Мухамэд ібн Салман

Саудаўскі прынц Мухамэд ібн Салман перад забойствам журналіста Джамаля Хашокджы аддаў загад прымусіць яго замаўчаць. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамляе турэцкае выданьне Hurriet Daily News.

Пацьверджаньня гэтай інфармацыі зь іншых крыніц няма.

Салман нібыта аддаў такі загад у тэлефоннай размове. Гутарку перахапіла ЦРУ ЗША. Дырэктар ведамства Джын Хаспэл, як сьцьвярджаецца, расказала пра існаваньне запісу падчас візыту ў Анкару.

Калюмніст газэты Washington Post Джамаль Хашокджы быў забіты ў пачатку кастрычніка ў саудаўскім кансуляце ў Стамбуле. Апошнія гады журналіст выступаў з рэзкай крытыкай палітыкі Эр-Рыяду.

Турэцкія і амэрыканскія спэцслужбы лічаць, што да забойства Хашокджы можа быць датычнае вышэйшае кіраўніцтва Саудаўскай Арабіі і асабіста насьледны прынц Салман.

ЗША раней ўвялі санкцыі адносна 17 падданых каралеўства, якія, як мяркуецца, уваходзілі ў склад так званай апэратыўнай групы па ліквідацыі Хашокджы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG