Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр кампазытар Ігар Лучанок


Ігар Лучанок (фота Яўгена Коктыша)
Ігар Лучанок (фота Яўгена Коктыша)

Пра сьмерць кампазытара паведаміў у Фэйсбуку ягоны сябра Георгі Сураўнёў. Сёлета Ігар Лучанок адзначыў 80-годзьдзе.

2 лістапада Ігар Лучанок быў шпіталізаваны з інсультам. У менскай гарадзкой клічнічнай бальніцы хуткай дапамогі яму зрабілі апэрацыю і ўвялі ў штучную кому.

Сярод музычнай спадчыны Ігара Лучанка:

  • кантаты «Курган» (1962) на словы Янкі Купалы, «Салдацкае сэрца» (1962), «Невядомы салдат» (1970) і «Зоры над соснамі» (1981);
  • паэмы «Гусьляр» (легенда, 1979) і сьпеўна-сымфанічная «Вайна не патрэбна» (1983);
  • увэрцюра-фантазія для сымфанічнага аркестра (1975), струнны квартэт, саната для габоя і фартэпіяна, прэлюдыя для фартэпіяна;
  • сьпеўныя цыклі «Сіні колер» (1965), трыпціх «Чалавеку патрэбна цішыня» (1966), баляды «Апасіяната» на словы Эдзі Агняцьвет (1969), «Авэ Марыя» на словы М.Алтухова (1973), цыкль рамансаў «О, Радзіма бацькоў» на вершы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Танка і Ніла Гілевіча (1980);
  • песьні «Памяць сэрца», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Верасы» (Міжнародны фэстываль песьні ў Чылі), «Хатынь», «Каб камяні магл гаварыць», «Пісьмо з 45-га», «Зачарованая мая», «Майскі вальс», «Сьвітанак», «Белы бусел», «Я хаджу закаханы», «Пакуль на зямлі існуе каханьне», «Мар’іна Горка» і «Дарагія мае старыя»;
  • хары і творы для эстраднага аркестра, музыка для дзяцей і да драматычных спэктакляў, радыё- і тэлепастановак, тэле- і кінафільмаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG