Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правілы жыцьця Алеся Белакоза


Сталкеры Свабоды. Алесь Белакоз
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:47 0:00
Наўпроставы лінк

11 лістапада 1928 году на Гарадзеншчыне нарадзіўся Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца. Белакоз амаль усё жыцьцё пражыў у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну, працуючы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Стварыў унікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-гістарычны музэй, які ўзначальваў болей за 30 гадоў.

Мы падабралі 12 выказваньняў Алеся Белакоза ў розныя гады, якія ілюструць ягоную жыцьцёвую пазыцыю.

Шчасьце — гэта творчая праца. Гэта калі цябе за патрыятызм называюць здраднікам савецкага народу, абяцаюць вызваліць з працы, а ты ходзіш як закаханы, з адной шчасьлівай думкай: «Уладзімер Караткевіч прыслаў аўтаручку, якой напісаў раман «Каласы пад сярпом тваім».

Мяне білі, а я цешыўся, што магу даваць дзецям у тых жудасных умовах выкарчоўваньня, забойства беларускай мовы добрыя веды, выхоўваць шчырых патрыётаў.

Для мяне Францішак Скарына ня проста сымпатычны, а сьвяты: патрэбна было мець вялікую мужнасьць, каб насуперак забароне духоўнікамі друкаваньня «Бібліі» на народнай мове, ён адважыўся на такі подзьвіг.

Шкадую, што давялося жыць у час, калі Беларусь акупавалі, то адзін, то другі, то трэці сусед, што кіруюць ёю здраднікі й дурні.

Нейкі пэрыяд жыцьця ў савецкі час я быў у такой роспачы, што хацеў забіцца. Здавалася, што беларушчына нікому не патрэбная. Але потым я пачаў рабіць нешта канкрэтнае, і гэтае жаданьне зьнікла.

Актыўная жыцьцёвая пазыцыя абавязвае кожнага дбаць пра вызваленьне роднага краю.

Ёсьць нейкая вышэйшая сіла, якой мы ня ведаем, не разумеем, ня бачылі, якой патрэбна ад нас адно: рабіць дабро. Маленьняў і пастоў магло б ня быць, але лічу, што мы павінны захаваць традыцыі бацькоў ды дзядоў, а таму пошчу, малюся да Францішка Скарыны, сьвяткую ўсе сьвяты, хоць нават у самае вялікае сьвята працую і лічу, што гэта маім Богам дазволена: працаваць — ня грэх.

У беларускай царкве павінен быць беларус-патрыярх, у каталіцкім беларускім касьцёле — беларус-патрыёт Папа Менскі.

Думаю, што найбольшы нацыянальны прыгнёт цярпім менавіта мы, бо з усімі і заўсёды шчырыя, даверлівыя.

Час працуе на нашу карысьць. Дваццаць гадоў поўнай незалежнасьці — і наш народ зьменіцца.

Варты жалю лёс чалавека, які жыцьцё пражыў толькі для сябе.

Мой дэвіз пра усё жыцьцё адзін — Усё для Беларусі!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG