Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканаўцу забойства Шарамета так і ня вызначылі, — генэральны пракурор Украіны


Кветкі на месцы забойства Паўла Шарамета, архіўнае фота
Кветкі на месцы забойства Паўла Шарамета, архіўнае фота

Генпракурор прызнаў, што «праваахоўная сыстэма пакуль ня дала выніку» ў справе аб забойстве беларускага журналіста.

У інтэрвію тэлеканалу «Прямый» генэральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка прызнаў адсутнасьць вынікаў у справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета, якое ўчынілі летам 2016 году.

Луцэнку спыталі, ці не паўторыцца сытуацыя з расьсьледаваньнем справы Шарамета ў справе аб забойстве журналісткі Кацярыны Гандзюк (яна памерла пасьля нападу зь сернай кіслатой, праз гэта Луцэнка падаў заяву аб адстаўцы).

«Так ужо ня выйдзе, — казаў Луцэнка пра справу аб забойстве Гандзюк. — Паколькі ў справе Шарамета сапраўды, зноў жа, адзін з людзей, які мае асабістыя стасункі... Няма нават выканаўцы.

Па справе Каці Гандзюк выяўленыя канкрэтныя чатыры выканаўцы і арганізатар. Спадзяемся, што мы выйдзем на замоўніка. Для гэтага ёсьць шмат падставаў і магчымасьцей. Калі надалей сьледзтва ня будуць дыскрэдытаваць і зьнішчаць, а наадварот зь ім супрацоўнічаць, то ўсё атрымаецца.

Па справе Шарамета, сапраўды, я прызнаю, уся праваахоўная сыстэма пакуль ня дала выніку. Зь іншага боку, трэба таксама не чакаць цудаў у асобна ўзятай краіне».

Яшчэ ў жніўні Луцэнка казаў, што ў справе Шарамета «маем адну нітачку», якая можа вывесьці на выканаўцу. Але тады ён падкрэсьліваў: гэта не дакладна, а толькі магчыма.

Як загінуў Павал Шарамет
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00

Журналіст Павал Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля. Украінская ўлада кваліфікуе гібель журналіста як наўмыснае забойства.

У лютым сёлета цывільная жонка загінулага журналіста Паўла Шарамета, заснавальніца выданьня «Ўкраінская праўда» Алена Прытула зьвярнулася да генэральнага пракурора з заявай, у якой прасіла расьсьледаваць справу як тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі чалавека. Пазьней яна падала скаргу ў суд на бязьдзейнасьць генэральнага пракурора Луцэнкі ў справе аб выбуху. Рэдактарка «Ўкраінскай праўды» патрабуе прызнаць яе пацярпелай.

20 ліпеня 2018 першы намесьнік старшыні Нацыянальнай паліцыі Вячаслаў Аброськін паведаміў, што праваахоўнікі выявілі чалавека, «якога можна ідэнтыфікаваць» і які можа мець дачыненьне да забойства Шарамета.

Прадстаўнік пракуратуры Андрэй Лысенка заяўляў, што праваахоўнікі працуюць з чатырма асноўнымі вэрсіямі: прафэсійная журналісцкая дзейнасьць, асабістыя непрыязныя адносіны, дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне, памылка з аб’ектам (падарваны аўтамабіль належаў цывільнай жонцы Шарамета, заснавальніцы «Ўкраінскай праўды» Алене Прытуле).

Разам з тым у межах справы пра падазрэньні пакуль нікому не паведамлялі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG