Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абразіўся на Макрона за ідэю эўрапейскіх узброеных сілаў


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

«Вельмі абразьлівая» прапанова, казаў Трамп. Ён таксама нагадаў пра фінансавыя абавязальніцтвы эўрапейскіх дзяржаваў перад NATO.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп раскрытыкаваў у Twitter ідэю прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрона аб аб’яднанай эўрапейскай арміі «для абароны ад Расеі, Кітаю і нават ЗША», піша «Голас Амэрыкі».

Трамп пісаў, такія словы Макрона «вельмі крыўдныя», і спытаў: «Мо Эўропе трэба спачатку заплаціць сваю справядлівую долю ў NATO, якую фінансуе пераважна ЗША?»

Раней Трамп неаднаразова заклікаў іншыя краіны NATO павялічыць вайсковыя выдаткі – умову аб тым, што такія выдаткі маюць складаць прынамсі 2% валавага ўнутранага прадукту выконвае толькі малая частка дзяржаваў альянсу.

Макрон жа казаў, што неабходнасьць у эўрапейскай арміі ўзьнікла праз тое, што ў прымежных раёнах Эўропы ўсё больш аўтарытарных дзяржаў, якія пагражаюць Эўропе ў кібэрпрасторы і ўмешваюцца ў дэмакратыю. І гэтая неабходнасьць, дадаў ён, вырасла пасьля заявы Трампа аб плянах выйсьці з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG