Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За бунт у турме Таджыкістану, дзе загінулі 24 чалавекі, узяла адказнасьць «Ісламская дзяржава»


У гэтай калёніі ўтрымліваюцца асуджаныя за цяжкія злачынствы, у тым ліку за забойствы і тэрарызм.
У гэтай калёніі ўтрымліваюцца асуджаныя за цяжкія злачынствы, у тым ліку за забойствы і тэрарызм.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за забурэньні ў калёніі на поўначы Таджыкістану 7 лістапада, у выніку якіх загінулі як найменш 24 чалавекі. Заяву баявікоў распаўсюдзіла набліжанае да іх агенцтва Amaq.

Згодна з паведамленьнем, бунт паўстаў пасьля таго, як позна ўвечары член «ІД» напаў на ахоўніка турмы.

Крыніцы Радыё Свабода ў праваахоўных органах Таджыкістану паведамілі, што беспарадкі ў калёніі строгага рэжыму ў горадзе Худжанда арганізавалі прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы», асуджаныя паводле абвінавачваньня ў рэлігійным экстрэмізме і тэрарызме.

Сярод загінулых — два ахоўнікі калёніі.

Пасьля інцыдэнту прайшло два дні, але ўлады краіны не рабілі афіцыйных заяваў з гэтай нагоды.

У гэтай калёніі ўтрымліваюцца асуджаныя за цяжкія злачынствы, у тым ліку за забойствы і тэрарызм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG