Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не паедзе ў Парыж


Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч
Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч

Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч у Парыжы возьме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах да 100-годзьдзя заканчэньня Першай усясьветнай вайны, паведаміла прэс-служба Савету Рэспублікі.

Міхаіл Мясьніковіч 10–12 лістапада наведае з рабочым візытам Францыю. 11 лістапада ў Парыжы ён возьме ўдзел у асноўных урачыстых мерапрыемствах, прысьвечаных 100-годзьдзю заканчэньня Першай усясьветнай вайны, — мэмарыяльнай цырымоніі каля Трыюмфальнай аркі, а таксама Парыскім Форуме міру.

Таксама Мясьніковіч сустрэнецца з прэзыдэнтам Сэнату Францыі Жэрарам Ляршэ і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.

У Францыі пачалі ўшаноўваць сотую гадавіну заканчэньня Першай усясьветнай вайны. Лідэры краінаў сьвету пачалі прыбываць на сьвяткаваньне 4 лістапада.

11–13 лістапада, на сотую гадавіну замірэньня ў Першую ўсясьветную вайну, у Парыжы пройдзе Форум міру. У сталіцы Францыі маюць сабрацца больш за 80 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Свой прыезд пацьвердзілі ў тым ліку прэзыдэнты ЗША, Расеі і Ўкраіны.

Запрашэньне ад імя прэзыдэнта Эманюэля Макрона атрымаў і Аляксандар Лукашэнка — як лідэр краіны, тэрыторыя якой ад 1915 году стала полем супрацьстаяньня Германскай і Расейскай імпэрый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG