У Францыі пачалі ўшаноўваць сотую гадавіну заканчэньня Першай усясьветнай вайны. Лідэры краінаў сьвету пачалі 4 лістапада прыбываць на сьвяткаваньне, у якім, як чакаецца, іх возьме ўдзел каля 80.
У прыватнасьці, 4 лістапада прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон прыняў свайго калегу зь Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, у Страсбургу на ўсходзе Францыі, на мяжы з ФРГ.
Удзел у сьвяткаваньні пацьвердзілі ў тым ліку прэзыдэнты ЗША, Расеі і Ўкраіны. Ці прыедзе ў Францыю прэзыдэнт Беларусі Аляксадар Лукашэнка, пакуль невядома.
Цырымоніі пройдуць на палях бітваў той вайны, у якой загінулі сотні і сотні тысяч салдатаў многіх краін у час супрацьстаяньня паміж цэнтральнымі дзяржавамі на чале зь Нямеччынай і хаўрусьнікамі (Антантай) на чале з Францыяй і Брытаніяй.
Завершацца сьвяткаваньні 11 лістапада ў Парыжы — менавіта тады, аб 11 гадзіне 11-га дня 11-га месяца, наступіць роўна сто гадоў з дня заканчэньня ваенных дзеяньняў.
Першая усясьветная вайна 1914–1918 гадоў прывяла да гібелі ня менш як 16 мільёнаў чалавек. У яе выніку перасталі існаваць Асманская, Расейская, Германская і Аўстра-Вугорская імпэрыі.